Беларуская Служба

Прэмʼерка Эстоніі Кая Калас падала ў адстаўку

15.07.2024 14:18
Раней Калас была намінаваная на пасаду кіраўніка еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства.
-
Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

У панядзелак, 15 ліпеня прэмʼер-міністрарка Эстоніі Кая Калас падала ў адстаўку ў сувязі з пераходам на новую працу. Палітык зойме пасаду вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па знешняй палітыцы і бяспецы. Раней Калас была намінаваная на пасаду кіраўніка еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства.

Кандыдатуру Каі Калас яшчэ павінен зацвердзіць Еўрапарламент, але кааліцыя, якая будзе фармаваць новы склад Еўракамісіі, мае неабходную большасць, таму прызначэнне Калас на пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі гарантава. Разам з Каяй Калас у адстаўку пайшоў і ўвесь урад Эстоніі.

Да фармавання новага кабміну Кая Калас будзе выконваць абавязкі прэмʼера. Чакаецца, што склад кіруючай кааліцыі ў Эстоніі не зменіцца і ліберальная Партыя рэформ, якую прадстаўляе Калас, намінуе кандыдата ў прэмʼеры. Імаверна ім стане Крыстэн Міхал.

pap/эж