Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам

20.07.2024 12:10
«Таму што я, як наступны прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, прынясу мір у свеце і пакладу вайну, якая каштавала столькі жыццяў і знішчыла так шмат нявінных семʼяў», – напісаў Трамп.
.
Д. Трамп Фота: PAP/EPA/ALLISON DINNER

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў ноч на 20 ліпеня паведаміў, што правёў тэлефонную размову з 45-м прэзідэнтам ЗША і кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам.

«Размаўляў з Дональдам Трампам. Павіншаваў яго з вылучэннем ад Рэспубліканскай партыі і асудзіў жахлівую спробу забойства ў Пенсільваніі. Пажадаў сіл і поўнай бяспекі ў будучым. Я падкрэсліў жыццёва важнае значэнне двухпартыйнай і двухпалатнай амерыканскай падтрымкі для абароны свабоды і незалежнасці нашай краіны. Украіна заўсёды будзе ўдзячная Злучаным Штатам за дапамогу ва ўмацаванні нашай здольнасці супрацьстаяць расійскаму тэрору. Кожны дзень працягваюцца расійскія атакі на нашы гарады і вёскі», – удаклданіў украінскі лідар.

Інфармацыю аб тэлефанаванні пацвердзіў і Дональ Трамп, удакладніўшы, што ў яго была «вельмі добрая размова» з прэзідэнтам Украіны.

«Ён павіншаваў мяне з паспяховым Нацыянальным з'ездам Рэспубліканскай партыі і вылучэннем кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Ён асудзіў жахлівую спробу забойства ў мінулую суботу і адзначыў, што амерыканскі народ абʼядноўваецца ў духу адзінства ў гэтыя часы», – гаворыцца ў паведамленні Дональда Трампа, апублікаваным у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Пры гэтым 45-ы прэзідэнт ЗША дадаў, што ўдзячны Уладзіміру Зяленскаму за кантакт з ім. «Таму што я, як наступны прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, прынясу мір у свеце і пакладу вайну, якая каштавала столькі жыццяў і знішчыла так шмат нявінных семʼяў», – напісаў Трамп.

iar/pap/эж