Беларуская Служба

ЗША разгарнулі стратэгічныя бамбавікі B-52 на авіябазе ў Румыніі (ВІДЭА)

22.07.2024 20:01
Гэта першы выпадак, калі стратэгічныя бамбавікі ЗША, якія здольныя несці ядзерную зброю, дзейнічаюць на тэрыторыі Румыніі.
   B-52 Stratofortress
Міжкантынентальны стратэгічны бамбавік B-52 Stratofortress ВПС ЗША на базе ў Румыніі крыніца: U.S. European Command

Два міжкантынентальныя стратэгічныя бамбавікі B-52 Stratofortress прыбылі на адну з авіябазаў ВПС Румыніі. Яны будуць удзельнічаць у аперацыі Bomber Task Force Europe, паведаміла прэс-служба Ваенна-паветраных сіл ЗША у Еўропе.

На новым месцы базавання B-52 будуць дзейнічаць у складзе 20-й экспедыцыйнай бамбардзіровачнай эскадрыллі ВПС ЗША, а таксама пачнуць узаемадзейнічаць з сіламі НАТА.

Пасля прыбыцця на авіябазу самалёты B-52 у суправаджэнні знішчальнікаў з Румыніі і Фінляндыі правялі сумесны палёт.

Гэта першы выпадак, калі стратэгічныя бамбавікі ЗША, якія здольныя несці ядзерную зброю, дзейнічаюць на тэрыторыі Румыніі.

вс

здымак: момант прызямлення аднаго з бамбавікоў на базе ВПс Румыніі