Беларуская Служба

Амерыканская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост 

26.07.2024 11:03
Кампаніі працягваюць інвеставаць, а спажыўцы не змяншаюць выдаткі, што накручвае прамысловасць.
Аўдыё

Эканоміка ЗША знаходзіцца на парозе надзвычай рэдкага дасягнення. Валавы ўнутраны прадукт, найлепшы паказчык эканамічнай вытворчасці, быў значна вышэйшы ў другім квартале, чым прагназавалі эканамісты. Добры стан амерыканскай эканомікі часта пазней мае пазітыўны ўплыў на сусветную эканоміку.

Справаздача аб ВУП паказала, што кампаніі працягваюць інвеставаць, а спажыўцы працягваюць адкрываць свае гаманцы. Гэта вельмі важна, таму што спажывецкія выдаткі з'яўляюцца эканамічным рухавіком Амерыкі і складаюць каля дзвюх трацін эканамічнага аб'ёму вытворчасці ЗША. Эканамічны рост быў стабільным у першым паўгоддзі, і эканоміка вырасла на 2,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў другім квартале, згодна з толькі што апублікаванымі новымі дадзенымі Міністэрства гандлю з улікам інфляцыі і сезонных ваганняў.

Паколькі эканоміка працягвала развівацца з красавіка па чэрвень, інфляцыя пачала скарачацца. Паводле прагнозаў сёлета магчыма змяншэнне інфляцыі да 2%, да чаго імкнецца Федэральная рэзервовая сістэма.

Прэзідэнт Джо Байдэн у сваёй апошняй прамове распавёў аб поспехах свайго прэзідэнцтва, звязаных з амерыканскай эканомікай. "Сёння ў нас вельмі моцная эканоміка, якая стварыла 16 мільёнаў працоўных месцаў. Заработная плата вырасла, а інфляцыя паступова зніжаецца", - падкрэсліў прэзідэнт. Амерыканская эканоміка, хутчэй за ўсё, перажыве так званую "мяккую пасадку", гэта значыць вяртанне да сярэдняй інфляцыі ў 2 працэнты без рэцэсіі. На думку некаторых эканамістаў, гэта дасягненне, якое здарыўся толькі аднойчы, у 1990-я гады.

ПР/юл