Беларуская Служба

Амерыканцы злавілі аднаго з самых небяспечных наркабаронаў

26.07.2024 17:03
ФБР арыштавала мексіканскага боса наркакартэлю Ісмаэля Замбаду Гарсію на мянушку Эль Маё.
  ,      ()     (),
Ісмаэль Замбада Гарсія, больш вядомы як «Эль Маё» (злева) і Хаакін Гузман Лопэс (справа), два меркаваныя лідары мексіканскага картэля СіналоаPAP/EPA/DEA/US STATE DEPARTMENT

Ён дзесяцігоддзямі быў першым у спісе вышуку за выраб і незаконны абарот наркотыкаў, адмыванне грошай і выкраданне людзей. Амерыканскія следчыя мяркуюць, што ён нясе адказнасць за ўвоз смяротнага фентанілу ў ЗША.

Менавіта Эль Маё некалькі дзясяткаў гадоў таму заснаваў картэль Сіналоа - разам са знакамітым Эль Чапа. Паводле дадзеных праваахоўных службаў, менавіта гэтая арганізацыя з'яўляецца асноўным пастаўшчыком наркотыкаў у ЗША. Картэль імпартуе, сярод іншага, фентаніл, які штогод забівае 75 тысяч амерыканцаў.

«Я казаў, што Міністэрства юстыцыі не супакоіцца, пакуль не прыцягне да адказнасці вінаватых у эпідэміі фентанілу», — заявіў генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарланд.

І ён дамогся свайго. «У чацвер мы арыштавалі яшчэ двух лідараў банды Сіналоа», — сказаў Гарланд. Эль Маё быў не адзін, яго суправаджаў Хаакін Гузман Лопэс, сын другога заснавальніка картэля Сіналоа Эль Чапы, які ўжо адбывае пажыццёвае зняволенне ў амерыканскай турме.

Як пішуць амерыканскія СМІ, Гузман Лопэс здаўся ў рукі амерыканцаў і здрадзіў Эль Маё, бо вінаваціў яго ў арышце свайго бацькі.

ПР/юл