Беларуская Служба

Генерал Сырскі: Украіна кантралюе 74 гарады ў Курскай вобласці

14.08.2024 08:01
Расіяне эвакуявалі каля 200 тысяч мірных жыхароў Курскай вобласці з тэрыторый, якім пагражалі баявыя дзеянні.
         ,
Вынік падзення абломкаў збітых украінскіх ракет на будынак у Курску, РасіяFoto: PAP/EPA/IGOR KUTSAK HANDOUT

Галоўнакамандуючы ўкраінскімі войскамі генерал Аляксандр Сырскі заявіў, што ўкраінцы кантралююць 74 гарады ў Курскай вобласці Расіі. Пра гэта ён паведаміў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму падчас відэасувязі.

Паводле Сырскага, украінскія войскі працягваюць весці наступальныя дзеянні ў Расіі:

- Групоўкі ўзброеных сіл Украіны працягваюць баявыя дзеянні ў Курскай вобласці. За апошнія суткі нашы войскі прасунуліся на 1-3 кіламетраў углыб і ўзялі пад кантроль 40 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Зараз пад нашым кантролем знаходзяцца 74 гарады. Баі працягваюцца на ўсіх лініях фронту.

Украінцы кантралююць, у тым ліку, горад Суджа. Расіяне эвакуявалі каля 200 тысяч мірных жыхароў Курскай вобласці з тэрыторый, якім пагражалі баявыя дзеянні.

Улады у Ківе запэўніваюць, што не хочуць анексаваць расійскай тэрыторыі, а наступ вядзецца толькі дзеля таго, каб гарантаваць бяспеку Украіне.

IAR/аз

Палітолаг І. Тышкевіч: Ці будзе Расія прымяняць у Курскай вобласці тактыку «выпаленай зямлі» і як да гэтага паставяцца расіяне?

14.08.2024 07:05
Палітолаг Ігар Тышкевіч тлумачыць, у чым для Украіны каштоўнасць «маленькай перамогі» ў Курскай вобласці, у якія пасткі патрапіў Пуцін.