Беларуская Служба

У Львове адбудзецца пахаванне грамадзяніна Польшчы, абаронцы Украіны

14.08.2024 10:45
Пшaмыслаў Расевіч-Кучынскі ў верасні 2022 года добраахвотнікам далучыўся да Беларускага палка, які ваюе на баку Украіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Львове адбудзецца пахаванне Пшaмыслава Расевіча-Кучынскага - грамадзяніна Польшчы, які загінуў у баях з расійцамі ва Украіне. Цырымонія пачнецца а 13.00 паводле польскага часу ў грэка-каталіцкім гарнізонным храме Святых Пятра і Паўла.

36-гадовы вайсковец быў членам Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага і Інтэрнацыянальнага легіёну.



Пшaмыслаў Расевіч-Кучынскі меў польскае і беларускае грамадзянства. У верасні 2022 года добраахвотнікам далучыўся да Беларускага палка, які ваюе на баку Украіны. Ён удзельнічаў, між іншым, у баях за Бахмут, Арэхаў , Харкаў і Часіў Яр. Загінуў 6 жніўня пры выкананні баявога задання.

Паводле яго апошняй волі, ён будзе пахаваны на вайсковых могілках на Марсавым полі на Лычакiўскіх могілках у Львове. Пра развітанне з жаўнерам паведаміў у сацыяльных сетках мэр Львова Андрэй Садовы.

IAR/аз