Беларуская Служба

Украінская выведка заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь

14.08.2024 13:01
Грамадзяне Украіны пры перасячэнні мяжы падвяргаюцца працэдуры фільтрацыі, перасцерагае ўкраінскага выведка.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінская выведка заклікае грамадзян не ездзіць у Беларусь. Прычына ў тым, што Мінск падтрымлівае Маскву ў яе агрэсіі супраць Украіны.

Спецслужба папярэджвае, што ў Беларусі могуць парушацца правы ўкраінцаў. Грамадзяне Украіны пры перасячэнні мяжы падвяргаюцца працэдуры фільтрацыі.

Беларускія спецслужбы перапісваюць інфармацыю з мабільных тэлефонаў, што можа стаць падставай для арышту і ўзбуджэння крымінальнай справы, а таксама абвінавачання ў экстрэмісцкай дзейнасці.

Службы і міліцыя адсочваюць грамадзян Украіны на працягу ўсяго часу іх знаходжання на тэрыторыі Беларусі. У мінулыя гады ў Беларусі арыштоўвалі і асуджалі грамадзян Украіны паводле абвінавачанняў у шпіянажы і дыверсіях.

Праваабаронцы дагэтуль не валодаюць поўнай статыстыкай затрыманых і асуджаных украінцаў у Беларусі.

IAR/аз

Генерал Сырскі: Украіна кантралюе 74 гарады ў Курскай вобласці

14.08.2024 08:01
Расіяне эвакуявалі каля 200 тысяч мірных жыхароў Курскай вобласці з тэрыторый, якім пагражалі баявыя дзеянні.

У Львове адбудзецца пахаванне грамадзяніна Польшчы, абаронцы Украіны

14.08.2024 10:45
Пшaмыслаў Расевіч-Кучынскі ў верасні 2022 года добраахвотнікам далучыўся да Беларускага палка, які ваюе на баку Украіны.