Характэрны карычневы фетравы капялюш, які насіў акцёр Гарысан Форд у ролі археолага Індыяны Джонса ў другой частцы серыяла, прададзены за ашаламляльную суму 630 тысяч долараў на аўкцыёне ў Лос-Анджэлесе, - абвясціла Propstore, кампанія, якая гандлюе сувенірнымі гаджэтамі з вядомых кіна- і тэлефільмаў.
Гэты капялюш Форд насіў у фільме 1984 года «Індыяна Джонс і храм пагібелі». Адметнасцю яго ўбору былі брыль, скураная куртка і бізун на поясе.
Як прызналіся прадстаўнікі фірмы, яны чакалі, што капялюш Fedora будзе прададзены за 250-500 тысяч долараў. Аднак канчатковая цана была нашмат вышэй.
Fedora належала да калекцыі нябожчыка каскадзёра Дзіна Ферандзіні, які часам насіў яго, каб замяніць акцёра ў больш небяспечных сцэнах. Яе вырабіла лонданская Herbert Johnson Hat Company з поўсці труса.
PAP/юл