Самалёт, на борце якога знаходзіліся амаль 200 чалавек, прызямліўся ў суправаджэнні пажарных машын і машын хуткай дапамогі. Небяспекі для пасажыраў не было.
Інфармацыю пра здарэнне пацвердзіў Пётр Рудзкі (Piotr Rudzki) з прэс-службы аэрапорта. Паводле яго слоў, каля сёмай гадзіны раніцы самалёт Wizz Air, які ляцеў у Ларнаку на Кіпры, быў вымушаны вярнуцца ў Варшаву.
«Пасадка прайшла бяспечна, асаблівай пагрозы не было», — сказаў Пётр Рудзкі.
Прычынай аварыйнай пасадкі стала непрытомнасць пілота.
IAR/вх