Беларуская Служба

Кошт і стандарт - вось на што звяртаюць увагу палякі, калі шукаюць месца адпачынку

18.08.2024 16:12
Трэндам сталі паездкі выхаднога дня і аднадзённыя, як і звычай браніраваць адпачынак у апошні момант.
Ілюстрацыйны здымакObraz Rodrigo Salomón Cañas z Pixabay/CC0

Кошт і стандарт - гэта два найбольш важныя фактары, якія ўлічваюць палякі, шукаючы жыллё для адпачынку. Караль Вяк з nocowanie.pl сказаў у эфіры Polskie Radio 24, што якасць прапанаваных памяшканняў палепшылася.

- Ідзецца як пра абсталяванне і інтэр'ер аб’екта, як таксама розныя цікавінкі, якія прадстаўляе гатэль. Турысты хочуць пачувацца як у сябе дома. Сёлетнім трэндам стала наяўнасць кухні. Гэта звязана з тым, што абеды ў рэстаранах могуць істотна абцяжарыць бюджэт, асабліва для сямей з дзецьмі. Іншым трэндам, і гэта бачна па рэзервацыях сярод турыстаў, ёсць пошук месцаў, дзе пануе цішыня і супакой.

Караль Вяк дадаў, што сярэдні кошт пражывання на аднаго чалавека ў Польшчы складае 100-120 злотых за суткі. У невялікіх гарадах іх можна знайсці менш чым за 100 злотых.

Трэндам сталі паездкі выхаднога дня і аднадзённыя, як і звычай браніраваць адпачынак у апошні момант.

ПР/юл