Беларуская Служба

Расія спрабуе выціснуць украінскае войска з Курскай вобласці

18.08.2024 11:13
Крэмль накіраваў супраць украінскай арміі вайскоўцаў з ГВ «Захад».
Ілюстрацыйны здымакEPA/GEORGE IVANCHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Расія спрабуе выціснуць украінскія войскі з Курскай вобласці. Паводле афіцыйных заяў Міністэрства абароны Расіі, вайскоўцы групоўкі «Захад» дзейнічаюць у акупаваных украінцамі раёнах. Адначасова агрэсар абстраляў Кіеў ракетамі і абстраляў яшчэ некалькі гарадоў Украіны.

Украінскі наступ у Курскай вобласці працягваецца ўжо 13 дзён. Пакуль украінцы не сустрэлі ніякага супраціву расійскіх войск і занялі прыкладна 1200 квадратных кіламетраў расійскай тэрыторыі.

Расійская прапаганда са спасылкай на паведамленні з Масквы паведаміла, што Крэмль накіраваў супраць украінскай арміі вайскоўцаў з групоўкі «Захад». На працягу 24 гадзін яны павінны былі захапіць каля 40 пунктаў абароны Украіны. Пацвярджэння гэтай інфармацыі з незалежных крыніц няма.

Раніцай расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Агенцтва УНІАН пісала, што СПА збіла ўсе ракеты і беспілотнікі, якія ляцелі ў бок Кіева.

ПР/юл