Беларуская Служба

За час праўлення Пуціна ў Расіі тысячы сталі палітвязнямі

23.08.2024 17:12
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў Расіі за перыяд праўлення Уладзіміра Пуціна 1500 чалавек, паведаміў у пятніцу незалежны расійскі партал «Вёрстка», які зрабіў гэтыя падлікі пры падтрымцы забароненага ўладамі таварыства «Мемарыял».
Ілюстрацыйны здымакEPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA.

Журналісты падкрэслілі, што ў першыя гады кіравання Пуціна, які 25 гадоў па чарзе быў прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам Расіі, колькасць новых палітвязняў не перавышала аднаго-двух выпадкаў на год, і кожны выпадак выклікаў рэзананс у грамадстве.

На думку праваабаронцаў, суд па справе кампаніі ЮКАС, сузаснавальнікам якой з'яўляецца апанент Крамля Міхаіл Хадаркоўскі, усё памяняў. Хадаркоўскі, які зараз знаходзіцца ў выгнанні, правёў 10 гадоў у турме пасля таго, як быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад аплаты падаткаў і махлярстве, а кампанія перайшла пад кантроль дзяржавы.

«Тады расійскія ўлады пачалі больш інтэнсіўна пераследаваць нязручных ім грамадзян», — падкрэсліў «Вёрстка».

Колькасць новых палітвязняў павялічылася да некалькіх дзясяткаў штогод пасля пратэстаў 2012 года, а ў 2017 годзе ўпершыню перавысіла 100 палітвязняў. У 2019 годзе ўжо было 212 палітычных зняволеных.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што прыведзеныя дадзеныя толькі часткова адлюстроўваюць маштабы рэпрэсій у Расіі, а рэальная колькасць палітвязняў можа быць у разы большая.

PAP/юл