Беларуская Служба

У ЗША паведамілі, што высокае ўтрыманне фтору ў вадзе паніжае інтэлект у дзяцей

25.08.2024 14:29
У справаздачы падсумоўваюць даследаванні, праведзеныя ў Канадзе, Кітаі, Індыі, Іране, Пакістане і Мексіцы.
.
Ілюстрацыя. Фота: Shutterstock/zefart

Утрыманне фтору ў пітной вадзе ў два разы большай канцэнтрацыі, чым рэкамендуюць эксперты, уплывае на зніжэнне ўзроўню інтэлекту ў дзяцей. Апошні даклад на гэтую тэму апублікаваў урад Злучаных Штатаў Амерыкі.

Справаздача, заснаваная на аналізе раней апублікаваных даследаванняў, паказвае, што існуе сувязь паміж утрыманнем фтору ў вадзе і нізкім IQ у дзяцей.

Гэты хімічны элемент умацоўвае зубы і змяншае карыес, - паведамляе Агенцтва ЗША па кантролі і прафілактыцы захворванняў. Дабаўка невялікай колькасці фтору ў пітную ваду доўгі час лічылася адным з самых вялікіх дасягненняў аховы здароўя мінулага стагоддзя. Пра гэта паведамляе Нацыянальная таксікалагічная праграма, частка Дэпартамента аховы здароўя і сацыяльных службаў. У справаздачы падсумоўваецца аналіз даследаванняў, праведзеных у Канадзе, Кітаі, Індыі, Іране, Пакістане і Мексіцы, якія выяўляюць, што пітная вада, калі яна змяшчае больш за 1,5 міліграма фтору на літр, устойліва звязана са зніжэннем IQ у дзяцей.

Справаздача паказвае, што каля 0,6 працэнта амерыканскага насельніцтва - гэта амаль два мільёны чалавек - карыстаюцца сістэмамі водазабеспячэння з натуральным узроўнем фтору 1,5 міліграма і вышэй.

IAR/нг