Беларуская Служба

Расія атакуе Украіну масіраваным ударам, Польшча падняла ў паветра авіяцыю

26.08.2024 08:31
Аператыўнае камандаванне ўзброеных сіл Польшчы папярэджвае, што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны ў мэтах бяспекі ў паветра паднятыя баявыя самалёты.
   .
Украіну атакуюць БПЛА "Шахед".Фота: УНІАН

Працягваецца масіраваная ракетная атака РФ на Украіну, выбухі ў многіх гарадах краіны. Паблізу Кіева працуе супрацьпаветраная абарона, у сталіцы чутныя гукі выбухаў, кіяўлян заклікаюць заставацца ў хованках. У Луцку працавала СПА, выбухі раздаюцца ў Харкаве, Запарожжы, Адэсе і іншых гарадах.

У некаторых раёнах Кіева ўзніклі перабоі з энергазабеспячэннем, сталічныя ўлады гавораць, што гэта звязана з сітуацыяй украінскай энергасеткі. У Івана-Франкоўскай вобласці ўвялі экстранныя адключэнні святла. У Адэсе спынены электратранспарт.

Аператыўнае камандаванне ўзброеных сіл Польшчы папярэджвае, што ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы можа быць павышаны ўзровень шуму ў сувязі з палётамі польскіх і саюзных самалётаў у паветранай прасторы. З самай раніцы назіраецца інтэнсіўная актыўнасць авіяцыі Расійскай Федэрацыі, звязаная з нанясеннем удараў па аб'ектах, размешчаных у тым ліку на заходняй тэрыторыі Украіны, аб чым паведаміла аператыўнае камандаванне.

«Усе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы распачатыя, а Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл пастаянна адсочвае сітуацыю», — гаворыцца ў паведамленні.


УНІАН/Хартыя'97/IAR

нг