Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выніку сённяшняй атакі Расіі на Украіну было выкарыстана больш за 100 ракет рознага тыпу і каля сотні баявых беспілотнікаў «Шахед».
У відэазвароце, апублікаваным у сацыяльных сетках, Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сур’ёзна пацярпела між іншым энергасістэма Украіны. Ён заверыў, што спецыялісты ўжо ліквідуюць пашкоджанні.
- У энергетыцы шмат пашкоджанняў. Але ўсюды, дзе ёсць перабоі з электрычнасцю, рамонт ужо ідзе. Рамонтныя брыгады будуць працаваць кругласутачна. Электрычнасць мы вернем.
Акрамя таго, ён адзначыў, што для супрацьстаяння агрэсіі РФ неабходныя рашэнні партнёраў.
- Пуцін сябе не падманвае: ён хворая істота — гэта ўсім даўно зразумела. Але таксама ясна: ён можа рабіць толькі тое, што яму дазваляе свет. Слабасць, недастатковыя рашэнні ў адказ сілкуюць тэрор. І кожны кіраўнік, кожны з нашых партнёраў ведае, якія жорсткія рашэнні патрэбныя. Ва Украіны не можа быць абмежаванняў на далечыню ўдараў, калі такіх абмежаванняў няма ў тэрарыстаў, — падкрэсліў Зяленскі.
Раніцай пад расійскі ўдар трапілі, у прыватнасці, Кіеў, Луцк і Запарожжа. Зенітная трывога накрыла ўсю Украіну.
IAR/УНІАН/нг