Беларуская Служба

Украіна просіць зняць абмежаванні на выкарыстанне заходняй зброі для ўдараў углыб Расіі

28.08.2024 13:02
Украінскія ўлады рыхтуюцца прадставіць высокапастаўленым прадстаўнікам нацыянальнай бяспекі ЗША спіс аб'ектаў на тэрыторыі Расіі, якія могуць паразіць Узброеныя сілы Украіны.
             .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі кажа пра вайну ва Украіне і крокі да справядлівага міру.EPA/MAXYM MARUSENKO 61195 Dostawca: PAP/EPA

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што заходнія партнёры ўхіляюцца ад прамых адказаў на пытанні аб захаванні абмежаванняў на выкарыстанне зброі для нанясення ўдараў углыб Расіі.

Украінскія ўлады рыхтуюцца прадставіць высокапастаўленым прадстаўнікам нацыянальнай бяспекі ЗША спіс аб'ектаў на тэрыторыі Расіі, па якіх Узброеныя сілы могуць паразіць, калі Вашынгтон скасуе абмежаванні на выкарыстанне амерыканскай зброі далёкага дзеяння.

Спіс цэляў на тэрыторыі РФ і паспяховая аперацыя ў Курскай вобласці могуць пераканаць ЗША даць дазвол на ўдары па РФ. Пра гэта ў эфіры KYIV24 распавёў эксперт знешнепалітычнай рады «Украінская прызма» Аляксандр Краеў.

Канчатковае вырашэнне дадзенага пытання залежыць ад ЗША. Пры гэтым Інстытут вывучэння вайны (ISW) паказаў 245 ваенных аб'ектаў РФ, па якіх можа быць нанесены ўдар з боку Украіны. Крэмль бярэ гэта пад увагу, пра што сведчыць праведзеная Расіяй перадыслакацыя баявых самалётаў з аэрадромаў, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння ATACMS.

Пры гэтым пакуль заходнія партнёры не дазваляюць Украіне выкарыстоўваць пастаўленую імі зброю для ўдараў ўглыб тэрыторыі РФ, баючыся рэакцыі расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, які нібыта можа ўжыць супраць іх ядзерную зброю. У выніку расійскія тэрарысты кожны дзень практычна бесперашкодна забіваюць грамадзян Украіны і знішчаюць грамадзянскую інфраструктуру Украіны на любых адлегласцях, падкрэсліваюць украінскія журналісты.

Крыніца: РБК-Украіна/юл