Беларуская Служба

ЗША адмовіліся адпраўляць падрадчыкаў ва Украіну для абслугоўвання F-16

31.08.2024 18:05
Разведка і іншыя ведамствы пакуль лічаць такі крок занадта рызыкоўным.
 F-16
Знішчальнік F-16F-16. фота з сацсетак Зяленскага

ЗША адмовіліся адпраўляць падрадчыкаў ва Украіну для абслугоўвання F-16, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на амерыканскае выданне The Wall Street Journal.

Адміністрацыя Джо Байдэна адхіліла прапанову адправіць амерыканскіх падрадчыкаў ва Украіну для абслугоўвання заходняй ваеннай тэхнікі, у прыватнасці знішчальнікаў F-16, з-за клопату аб бяспецы.

Паводле інфармацыі WSJ, Савет нацыянальнай бяспекі Белага дома разглядаў прапанову адправіць грамадзянскіх падрадчыкаў ва Украіну для абслугоўвання знішчальнікаў F-16 і іншага ваеннага ўзбраення, але разведка і іншыя ведамствы пакуль лічаць такі крок занадта рызыкоўным.

У той жа час у амерыканскага боку ёсць надзея, што еўрапейскія краіны возьмуць на сябе «вялікую, а магчыма, і ўсю адказнасць за абслугоўванне F-16» ва Украіне, гаворыцца ў матэрыяле.

Адміністрацыя Байдэна раней не выключала адпраўкі амерыканскіх падрадчыкаў ва Украіну ў будучыні, але сумняваецца, што яны паедуць туды ў бліжэйшы час, дадаюць журналісты.

яс