Беларуская Служба

Сілы Абароны Украіны паспяхова атакавалі аб'екты на тэрыторыі Расіі

01.09.2024 08:29
Расійскае Міністэрства абароны завіла пра паспяховае знішчэнне 158 дронаў, але паведамляецца пра пажары на ГРЭС ды НПЗ.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

На працягу мінулай ночы дзяжурнымі сродкамі СПА знішчаны і перахоплены 158 БПЛА самалётнага тыпу, - паведаміла Мінабароны РФ. Над тэрыторыяй Курскай вобласці ў начны час было знішчана і перахоплена 46 БПЛА, над тэрыторыяй Бранскай вобласці 34, над тэрыторыяй Варонежскай вобласці - 28, над тэрыторыяй Белгародскай вобласці - 14, восем - над тэрыторыяй Разанскай вобласці, два - над Масквой, сем вобласцю, пяць - над тэрыторыяй Калужскай вобласці, чатыры - над тэрыторыяй Ліпецкай вобласці, тры - над тэрыторыяй Тульскай вобласці, па два БПЛА над тэрыторыямі Тамбоўскай і Смаленскай абласцей, па адным над тэрыторыямі Арлоўскай, Цвярской і Іванаўскай абласцей.

Пры гэтым на дадзены момант вядома пра паспяховую атаку Сіл Абароны Украіны на Канакоўскую ГРЭС у Цвярской вобласці. Зафіксавана ўдалае пападанне па Маскоўскім НПЗ. 

Акрамя ГРЭС Сілы Абароны Украіны атакавалі і іншыя аб'екты інфраструктуры краіны-агрэсара.

юл