Беларуская Служба

У Партугаліі медсёстры і медбраты пачалі забастоўку

02.09.2024 19:21
Медработнікі патрабуюць павышэння заработнай платы мінімум на 35%, большых магчымасцей для карʼернага росту і паляпшэння ўмоў працы.
Лісабонshutterstock.com/amnat30

Медсёстры і медбраты ў Партугаліі пачалі бестэрміновую забастоўку з 2 верасня, паведамляе з Лісабона карэспандэнт Польскага радыё. У сувязі са страйкам перанесеныя тысячы працэдур і планавых аперацый. Найбольш сур'ёзная сітуацыя назіраецца ў агламерацыях Лісабона і Порту.

Медперсанал заяўляе, што забастоўка працягнецца да моманту выканання іх патрабаванняў урадам краіны. Страйк праходзіць пад кіраўніцтвам Партугальскай прафсаюзнай асацыяцыі медсясцёр і медбратоў. Ён заключаецца ў тым, што медперсанал на дзве гадзіны перапыняе працу ў бальніцах і паліклініках.

Медработнікі патрабуюць павышэння заработнай платы мінімум на 35%, большых магчымасцей для кар'ернага росту і паляпшэння ўмоў працы.

Забастоўкай не ахопленыя медустановы і аддзяленні, у якіх адбываюцца працэдуры па ратаванні жыцця і здароўя пацыентаў, для прыкладу, аперацыйныя, прыёмныя пакоі і аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі.

вс