Беларуская Служба

«Empuzjon» Вольгі Такарчук атрымала Еўрапейскую літаратурную прэмiю ў Нідэрландах

05.09.2024 11:32
Узнагароду атрымаў таксама перакладчык рамана польскай лаўрэаткі Нобелеўскай прэмiі па літаратуры на галандскую мову - Караль Лесман.
      (2017)
Вольга Такарчук на фестывалі ў Берліне (2017)Autorstwa Martin Kraft - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=58367535

Кніга «Empuzjon» Вольгі Такарчук атрымала Еўрапейскую літаратурную прэмію 2024 у Нідэрландах (Europese Literatuurprijs 2024). Ганаровая ўзнагарода прысуджана Галандскім літаратурным фондам за найлепшы сучасны еўрапейскі раман, перакладзены на галандскую мову.



Тэму працягвае карэспандэнтка Катажына ван Ройен:

- Журы параўнала «Empuzjon» з каранёвай сістэмай, якая галінуецца і паглыбляецца, і становіцца багацейшай па меры чытання. «Аўтар вядзе дыялог з ідэямі, якія сфарміравалі і ўвекавечылі вобраз еўрапейскага інтэлектуала», - чытаем у абгрунтаванні.

Фонд таксама ўзнагародзіў перакладчыка рамана на галандскую мову. На думку журы, Караль Лесман пераклаў кнігу з выдатным класам і заслугоўвае найвялікшага кампліменту, бо пры чытанні не складваецца ўражанне, што гэта перакладны раман.

Узнагароды Вольга Такарчук і перакладчык Караль Лесман атрымаюць 2 лістапада падчас фестывалю Crossing Border у Гаазе. У прыватнасці яны атрымаюць па 10 тысяч еўра.

IAR/аз