Амерыканскі акцёр, прадзюсар і пасланнік міру ААН Майкл Дуглас і яго сын Дылан сустрэліся ў пятніцу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай ледзі Аленай Зяленскай у Кіеве на 4-м саміце першых лэдзі і джэнтльменаў.
«Сітуацыя ў нашай краіне, супрацоўніцтва з партнёрамі, падтрымка Украіны, чацвёрты саміт першых лэдзі і джэнтльменаў. Вельмі каштоўна, што Майкл і яго сын усім гэтым шчыра цікавяцца, іх сям’я клапоціцца пра нашу краіну і народ, — адзначаецца ў Тэлеграм-канале Зяленскага.
Майкл Дуглас і яго сын Дылан сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай ледзі Аленай Зяленскай у Кіеве.
Майкл і Дылан Дуглас былі спецыяльнымі гасцямі на саміце на панэлі «Бяспека дзяцей у сям’і».
Майкл Дуглас выказаў сваё захапленне Украінай і ўкраінскім народам, які прадэманстраваў стойкасць з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.
«Вы — крыніца натхнення і вялікі напамін для нашай краіны аб тым, што такое дэмакратыя, што кожны павінен несці адказнасць. Дэмакратыя — гэта вялікая праца для грамадзян», — сказаў акцёр. Дылан Дуглас дадаў, што яго сям’я падтрымлівае Украіну і таму яны вырашылі адправіцца ў гэтую паездку.
Бабуля і дзядуля Майкла Дугласа — бацькі яго знакамітага бацькі, таксама акцёра Кірка Дугласа — паходзілі з Чавусаў, цяпер гэта Магілёўская вобласць Беларусі.