Некаторыя гарады адарваны ад свету; праводзіцца эвакуацыя.
Паліцыя і армія адправілі верталёты ў рэгіён паўночнай Маравіі і Сілезіі, каб дапамагчы падчас паводкі. Сваю тэхніку прысылаюць і пажарныя з розных куткоў краіны.
Службы заклікаюць да супрацоўніцтва, бо ёсць людзі, якія не выконваюць загад аб эвакуацыі і застаюцца ў падтопленых дамах. Паліцыя просіць людзей не ездзіць у пацярпелыя ад паводкі раёны.
На Одэры, Опаве і Опавіцы пік хвалі чакаецца сёння ўдзень. Паводле звестак метэаролагаў, па ўсёй краіне ўжо выпала каля васьмідзесяці працэнтаў прагназаваных ападкаў. Чакаецца паступовае аслабленне ападкаў.
Гэты прагноз, аднак, не датычыцца гарадоў у Есеніцкіх гарах, адрэзаных ад рэшты краіны, дзе вада ў рэках і ручаях будзе працягваць наплываць.
ПР/юл