Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў урады краін Еўрасаюза спыніць аказанне сацыяльнай падтрымкі ўкраінцам прызыўнога ўзросту, якія ў якасці бежанцаў знаходзяцца ў дзяржавах ЕС. Пра гэта кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства заявіў на канферэнцыі Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі, якая праходзіць у Кіеве. Сікорскі зазначыў, што такі крок неабходны для перамогі Украіны ў вайне.
«Не павінна быць ніякіх фінансавых стымулаў для ўхілення ад вайсковага абавязку ва Украіне. Атрыманне дапамогі за ўхіленне ад закліку абараняць сваю краіну не з'яўляецца правам чалавека», - сказаў Радаслаў Сікорскі.
Кіраўнік МЗС Польшчы таксама зазначыў, што такі крок дапаможа заходнееўрапейскім фінансам, а вядучым партыям - у супрацьстаянні правым радыкалам, якія абвінавачваюць еўрапейскія ўрады ў празмернай падтрымцы Украіны і ўкраінцаў.
вс