Беларуская Служба

Расія зарабіла як мінімум 1 млрд долараў на продажах збожжа з акупаваных украінскіх тэрыторый

16.09.2024 17:10
Аднак называюцца нашмат большыя сумы – ажно да 6 млрд 400 млн долараў.  
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

16 верасня выданне The Wall Street Journal паведаміла, што Расія зарабіла як мінімум 1 млрд долараў на продажах збожжа з акупаваных украінскіх тэрыторый.  

Пасля ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Расія захапіла частку самых урадлівых зямель Еўропы. У рэгіёнах, акупаваных Расіяй, ураджаі збожжа альбо канфіскоўваліся, альбо закупаліся па заніжаных цэнах. Гэты нелегальны бізнес мае разгалінаваную сетку пакупнікоў, у якую ўваходзяць, у прыватнасці, кампаніі, звязаныя з асобамі, адказнымі за расійскую агрэсію, а таксама фірмы, набліжаныя да іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.

З продажу збожжа часткова фінансуюцца расійскія ваенныя дзеянні  ва Украіне.

Дакладны камерцыйны кошт скрадзенага зерня цяжка вызначыць, але, паводле намесніка міністра сельскай гаспадаркі Украіны Тараса Высоцкага, з 2022 года не менш за 4 млн тон украінскага зерня было прададзена Расіяй на міжнародных рынках. У грашовым эквіваленце гэта як мінімум 800 млн долараў ЗША. Аднак называюцца нашмат большыя сумы – ажно да 6 млрд 400 млн долараў.  

Нелегальны экспарт ажыццяўляецца на невялікіх суднах альбо наземным транспартам.

Асноўныя рынкі збыту ўкрадзенага ўкраінскага зерня – гэта Емен і Іран.

вс