Беларуская Служба

Германія пералічыць 100 мільёнаў еўра на зімовую дапамогу Украіне

17.09.2024 12:59
Пра гэта ў Кішынёве заявіла міністр замежных спраў Германіі Аналена Бэрбок.
Міністры замежных спраў Польшчы і Германіі Радаслаў Сікосркі і Аналена БэрбокPAP/Leszek Szymański

Заява прагучала ў Кішынёве на Платформе партнёрства Малдовы.

Кіраўнік нямецкай дыпламатыі Аналена Бэрбок заявіла, што разумее асцярогі малдаван, што ў выпадку падзення Украіны іх краіна стане наступнай мішэнню ў поле зроку Расіі:

-Падтрымка Украіны — гэта таксама падтрымка Малдовы і ўсёй еўрапейскай дэмакратыі. Такім чынам, гэта добры знак, што сёння я абвяшчаю яшчэ 100 мільёнаў еўра зімовай дапамогі Украіне. Зразумела, што восень, зіма не за гарамі, і гібрыдная вайна з Расіяй азначае яшчэ адну зімовую вайну, каб зрабіць жыццё народу Украіны як мага больш жахлівым.

Расія з пачатку сваёй поўнамаштабнай вайны знішчае энергетычную інфраструктуру Украіны. З гэтай прычыны быў створаны Фонд энергетычнай падтрымкі Украіны, які падтрымліваецца ахвяраваннямі многіх краін, у тым ліку Германіі, Швецыі, ЗША, Даніі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Іспаніі, Бельгіі і Ісландыі.

ав