Кампанію арганізуе фундацыя TVP у супрацоўніцтве з Polskie Radio і Polska Press Grupa. У Літве дзейнасць каардынуе TVP Vilnius.
Збор ахвяраванняў будзе праходзіць да 30 верасня ў Польскім культурным цэнтры ў Вільні. Рэчы можна прыносіць і пакідаць у адпаведна пазначаных скрынях.
«TVP Wilno вельмі хутка далучылася да гэтай акцыі. Мы накіравалі запыты і просьбы ў польскамоўныя СМІ ў Літве і ў літоўскія СМІ, каб даць гэтую інфармацыю і падтрымаць», — кажа кіраўніца TVP Wilno !Ёанна Варэха.
Патрэбы велізарныя. Віленчукоў просяць прыносіць упакаваныя абеды з вялікім тэрмінам захоўвання. Неабходныя таксама сродкі для мыцця і асабістай гігіены і герметычна закрытая ежа для жывёл. У Польскім культурным цэнтры ў Вільні таксама можна пакінуць ліхтарыкі, батарэйкі, паўэрбанкі і гумовы абутак.
Аднак гэта не адзіная форма падтрымкі пацярпелых ад паводак на поўдні Польшчы. Рэзідэнты Літвы таксама могуць аказаць фінансавую падтрымку праз міжнародныя пераводы.
ПР/юл