Як гаворыцца ў аналізе амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны – украінскія ўдары па расійскай матэрыяльна-тэхнічнай базе за фронтам могуць прывесці да спынення расійскага наступу. Гэта адбылося б, калі Украіна атрымала магчымасць атакаваць гэтыя аб'екты заходняй зброяй далёкага дзеяння. Такога дазволу пакуль няма.
Расіяне нязначна, але паслядоўна прасоўваюцца дзень за днём. Паводле апошняй справаздачы сайта Deep State, за апошнія суткі ўкраінцам давялося адступіць на некалькі кіламетраў каля Тарэцка і Курачова.
Нягледзячы на з'яўленне звестак аб спыненні расійскага контрнаступу ў Курскай вобласці, нядаўна расійская армія таксама прасунулася прыкладна на 4 км уздоўж ракі Снагост.
ПР/юл