Беларуская Служба

Папа Францішак у Бельгіі: Чалавек спазнаецца, пачынаючы з Бога

28.09.2024 13:17
Афіцыйнай прычынай папскага візіту ў Бельгію стала святкаванне 600-годдзя найстарэйшага ўніверсітэта краіны.
       , 27 , 2024 .
Папа Рымскі Францішак падчас наведвання Лювэнскага каталіцкага ўніверсітэту, 27 верасня, 2024 г. Фота: PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Папа Рымскі Францішак, які ў пятніцу, 27 верасня, прыбыў у Бельгію, заявіў навукоўцам Лювэнскага каталіцкага ўніверсітэту, што чалавека спазнаюць, пачынаючы ад Бога і шукаючы праўду. 

Афіцыйнай прычынай папскага візіту ў Бельгію стала святкаванне 600-годдзя найстарэйшага ўніверсітэта краіны. Там Францішак сказаў, што сучасная культура адмаўляецца ад пошуку праўды:

«Мы страцілі сваю нястомную ахвоту да пошуку прытулку ў зоне камфорту слабага мыслення ў веры ў тое, што ўсё аднолькава, што ўсё адносна».

Пантыфік перасцерагаў ад бяздушнага рацыяналізму, які зводзіць жыццё да матэрыі і бачнага, пазбягаючы пытанняў аб сэнсе жыцця.

Францішак працытаваў фрагмент рамана Франца Кафкі: «Я думаю, што вы не маеце справы з праўдай, таму што гэта патрабуе занадта шмат намаганняў», — сказаў пантыфік, далей заклікаўшы: «Будзьце героямі ў стварэнні культуры інтэграцыі, спагады і сутыкайцеся з вялікімі выклікамі свету, у якім мы жывем».

iar/эж