Беларуская Служба

Пентагон: краіны НАТА не будуць збіваць ракеты і беспілотнікі над Украінай

04.10.2024 11:36
«Мы бачым, што Украіна здольная эфектыўна абараніць сябе ад расійскіх нападаў на яе гарады, насельніцтва і інфраструктуру».
      .
Разбураны дом у Харкаве пасля расійскай атакі.t.me/ihor_terekhov

Краіны Паўночнаатлантычнага альянсу не будуць збіваць ракеты і беспілотнікі над украінскай тэрыторыяй, бо гэта ўцягне іх у вайну з Расіяй, заяўляюць у Пентагоне.

Па словах намесніка прэс-сакратара Мінабароны ЗША Сабрыны Сінгх, дапамога саюзнікаў у збіцці варожых беспілотнікаў над Ізраілем і падобныя дзеянні ва Украіне - гэта «два вельмі розныя ландшафты і палі бітваў». Сінгх сказала, што збіванне расійскіх ракет з румынскай або польскай тэрыторыі будзе азначаць далучэнне заходніх краін да вайны.

«Мы бачым, што Украіна здольная эфектыўна абараніць сябе ад расійскіх нападаў на яе гарады, насельніцтва і інфраструктуру. Мы працягнем аказваць ёй неабходную падтрымку», — заявіла прадстаўніца Пентагону.

Кіеў неаднаразова звяртаўся да суседніх краін з просьбай аб дапамозе ў збіванні расейскіх ракет і беспілотнікаў, якія ўваходзяць у паветраную прастору Украіны і набліжаюцца да заходніх межаў НАТА.

Учора на сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў працягне пераконваць партнёраў у неабходнасці збіваць расійскія беспілотнікі і ракеты. Ён дадаў, што рашэнні па гэтым пытанні трэба прымаць цяпер, да прыходу зімы. Рутэ адзначыў, што такія рашэнні прымаюцца ўладамі канкрэтных краін НАТА.

Расіяне кожны дзень атакуюць населеныя пункты Украіны, у выніку чаго гінуць мірныя жыхары.

вх