Беларуская Служба

Ізраіль адзначае трагічную гадавіну разні, учыненай ХАМАС

07.10.2024 15:11
У выніку нападу на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 г. узначаленыя ХАМАС тэрарысты забілі каля 1200 чалавек.
Сямейныя фатаграфіі забітай сям'і Мааяна і Юваля Бара з кібуца Бэры можна ўбачыць у іх разбураным доме падчас паніхіды ў гадавіну нападу ХАМАС PAP/EPA/ABIR SULTAN

Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў панядзелак, 7 кастрычніка,  нанеслі авіяўдары па пазіцыях ісламісцкага тэрарыстычнага руху ХАМАС у сектары Газа. Удары супалі з першай гадавінай разні, учыненай ХАМАС на поўдні Ізраіля, якая справакавала вайну, у тым ліку баявыя дзеянні ў Ліване.

Армія абароны Ізраіля таксама паведаміла, што нанесла ўдары па аб'ектах, якія выкарыстоўваюцца тэрарыстамі Хезбалы ў Ліване, у тым ліку ў Бейруце, у некаторых раёнах на поўдні Лівана і даліне Бека.

Нагадаем, у выніку нападу на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 г. узначаленыя ХАМАС тэрарысты забілі каля 1200 чалавек. Яны таксама ўзялі ў закладнікі каля 250 чалавек, з якіх доля 100 чалавек невядомая дагэтуль. Прыкладна трэць з іх лічацца загінуўшымі.

iar/pap/эж