Еўрасаюз падоўжыць санкцыі ў адносінах Расіі за дэстабілізацыю Малдовы, паведаміла брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка. Папярэдняе рашэнне па гэтым пытанні паслы краін ЕС павінны прыняць сёння, за паўтара тыдня да прэзідэнцкіх выбараў у Малдове і праеўрапейскага рэферэндуму.
- Больш людзей будуць унесеныя ў чорны спіс, ім будзе забаронены ўезд у ЕС, а іх актывы ў Еўропе будуць заблакаваныя. Абмежаванні тычацца, між іншым, фаварыта Крамля Яўгеніі Гуцул, якая ўзначальвае Гагаузію, аўтаномную рэспубліку Малдовы. У «чорны спіс» трапяць і іншыя прадстаўнікі ўладаў гэтага рэгіёну, а таксама заснавальніца прарасійскай арганізацыі «Еўразія» Нэлі Паруценка. Санкцыі будуць уведзеныя і ў адносінах самой арганізацыі. Дыпламаты ЕС тлумачаць, што абмежаванні павінны стаць сігналам падтрымкі празаходніх уладаў у Кішынёве. Тым больш, што Расія ўзмацняе свае дэстабілізацыйныя дзеянні перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Малдове і рэферэндумам аб унясенні еўраінтэграцыі ў канстытуцыю як стратэгічнай мэты дзяржавы.
Раней ЕС увёў санкцыі ў тым ліку супраць прарасійскіх алігархаў, якія дзейнічаюць ад імя Крамля і аслабляюць улады Малдовы, — Уладзіміра Плахатнюка і Ілана Шора.
20 кастрычніка грамадзяне Малдовы пойдуць на прэзідэнцкія выбары і прымуць удзел у рэферэндуме па пытанні далучэння да ЕС.
IAR/нг