Беларуская Служба

Фларыда аднаўляецца пасля ўрагану «Мілтан»

11.10.2024 08:38
«Мілтан» - трэці ўраган, які абрынуўся на Фларыду ў гэтым годзе, і другі за апошнія два тыдні.
Ілюстрацыйны здымакEPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH Dostawca: PAP/EPA.

Расце колькасць ахвяр урагану «Мілтан», які прайшоў праз амерыканскую Фларыду. Стыхія забрала жыцці не менш за 14 чалавек, колькасць ахвяр расце. «Мілтан» - трэці ўраган, які абрынуўся на Фларыду ў гэтым годзе, і другі за апошнія два тыдні.

Ураган «Мілтан» прынёс дадатковыя спусташэнні на частцы бар'ерных астравоў Фларыды, якія ўсё яшчэ аднаўляліся пасля папярэдняга ўрагану. Шторм затапіў некаторыя з тых жа раёнаў, якія два гады таму пацярпелі ад урагану «Іэн». Вецер таксама нанёс тысячы тон пяску на астравы.

«З аднаго боку, тое, што адбываецца, адбівае ў нас жаданне адбудоўваць, але мы з суседзямі імкнёмся працягваць нашу працу, нягледзячы ні на што», — падкрэсліў жыхар Форці Майерс Біч, які двойчы на працягу двух гадоў ён быў спустошаны ўраганамі.

Амаль тры мільёны чалавек па ўсёй Фларыдзе па-ранейшаму застаюцца без электрычнасці. Першапачатковыя страты ад катастрофы ацэньваліся ў 175 мільярдаў долараў. Выратавальныя службы вядуць пошук пацярпелых у затопленых і разбураных раёнах.

ПР/юл