Беларуская Служба

Японская арганізацыя стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру

11.10.2024 12:22
NIHON HIDANKYO атрымала прэмію міру за намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі.
           Nihon Hidankyo,      2024
Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта Ёрген Фрыднес пазіруе з сімвалам японскай арганізацыі Nihon Hidankyo, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2024 годEPA/JAVAD PARSA NORWAY OUT Dostawca: PAP/EPA.

Японская арганізацыя NIHON HIDANKYO стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта паведаміў Нарвежскі нобелеўскі камітэт, які прысуджае гэтую ўзнагароду.

Гэта масавы рух тых, хто выжыў пасля выбуху атамнай бомбы ў Хірасіме і Нагасакі, таксама вядомы як Хібакуша. Як падкрэсліў Нобелеўскі камітэт, арганізацыя атрымлівае прэмію міру за намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю праз паказанні сведак таго, што ядзерная зброя больш ніколі не павінна выкарыстоўвацца.

Нобелеўская прэмія міру заснаваная Альфрэдам Нобеля. Гэта адзіная прэмія, якая не прысуджаецца Шведскім Нобелеўскім камітэтам.

У мінулым годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджана Наргес Махамадзі з Ірана «за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за барацьбу за прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру праходзіць кожны год 10 снежня ў Осла ў прысутнасці нарвежскай каралеўскай сям'і.

ПР/юл