Беларуская Служба

Шырыцца хаос на Марцініцы

11.10.2024 16:12
Сацыяльныя пратэсты на французскай выспе ў Карыбскім моры супраць высокіх коштаў, якія працягваюцца з верасня, перараслі ў беспарадкі.
Ілюстрацыйны здымакLafargue Raphael/ABACA

Улады зачынілі аэрапорт у сталіцы краіны Фор-дэ-Франс.

Рашэнне аб закрыцці аэрапорта было прынята пасля таго, як некалькі дзясяткаў чалавек уварваліся на ўзлётна-пасадачную паласу. Акцыя стала рэакцыяй на ілжывую інфармацыю аб тым, што для падаўлення пратэстаў на востраў павінен прыбыць самалёт з падмацаваннем.

Канфлікт на Марцініцы тлее даўно, але на пачатку тыдня ён перайшоў у новую фазу. Адбыліся сутычкі са службамі бяспекі, сотні падпаленых крамаў і аўтамабіляў, на вуліцах усталяваныя барыкады. У адказ на нарастаючы хаос па ўсім востраве былі зачыненыя школы, уведзены забарона на дэманстрацыі і каменданцкая гадзіна. Абмежаванні будуць дзейнічаць да панядзелка. Французскія ўлады таксама вядуць перамовы з лідарамі пратэстнага руху.

Марцініка - чарговая французская заморская тэрыторыя, якая пагрузілася ў крызіс. З траўня ў Новай Каледоніі, на Ціхім акіяне, працягваюцца жорсткія антыкаланіяльныя пратэсты. Таксама напружаная сітуацыя на Маёце ў Індыйскім акіяне з-за міграцыйнага крызісу.

ПР/юл