Трохдзённы фестываль быў арганізаваны Таварыствам польскай культуры пад лозунгам «Засяродзімся на чалавечнасці». Госць фестывалю – рэжысёрка Агнешка Холанд, аўтарка фільма «Зялёная мяжа» пра праблемы міграцыі.
Цяпер мы маем справу з палітычным крызісам, а не з міграцыйным, адзначае прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэту Хайн дэ Хаас (Hein de Haas), ён з'яўляецца аўтарам кнігі «Як сапраўды працуе міграцыя».
Прафесар падкрэслівае, што Еўрасаюзу патрэбна сур'ёзная дыскусія аб тым, які рынак працы і якую іміграцыю ён хоча. А толькі лозунгі палітыкаў аб закрыцці межаў не вырашаць праблему, а пагоршаць яе, мяркуе Хайн дэ Хаас.
Усе краіны Еўрасаюза таксама павінны ўзяць на сябе адказнасць за міграцыю, бо несправядліва, што некаторыя краіны маюць большую праблему з гэтай з'явай, чым іншыя, сказаў Польскаму радыё прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта Хайн дэ Хаас.
IAR/вх