Беларуская Служба

Палякі ў Чыкага могуць галасаваць на выбарах па-польску

02.11.2024 18:01
Гэта ўжо другія прэзідэнцкія выбары ў ЗША, на якіх палякі ў Чыкага могуць галасаваць на сваёй роднай мове.
B
Bыбараў у ЗША Foto: PAP/EPA/ALLISON DINNER

У Чыкага выбарчыя бюлетэні падрыхтавалі на польскай мове. Гэта ўжо другія прэзідэнцкія выбары ў ЗША, на якіх тамтэйшыя палякі, якія маюць амерыканскае грамадзянства, могуць галасаваць у Чыкага на сваёй роднай мове.

Агулам у Чыкага можна прагаласаваць на 12 мовах. Польская мова была дададзена 4 гады таму, падкрэслівае Моніка Мыслівец-Галушка(Monika Myśliwiec-Gałuszka), мясцовы каардынатар выбараў:

- На працягу больш за 20 гадоў у горадзе Чыкага нашымі асноўнымі мовамі былі англійская, іспанская, кітайская і індыйская. Чатыры гады таму камісары ​​акругі Кук вырашылі, што галасаванне будзе і на польскай мове. Мы вельмі гэтым ганарымся. Усе інструкцыі таксама даступныя ў перакладзе на польскую мову.

У Чыкага можна прагаласаваць, як традыцыйна пры дапамозе бюлетэня, так і на машыне для галасавання з сенсарным экранам. У выпадку электроннага галасавання таксама можна выбраць польскую мову.

Акрамя таго, у раёнах, дзе пражывае шмат палякаў, у выбарчых камісіях працуюць польскамоўныя выбарчыя суддзі. Іх дапамогай асабліва часта карыстаюцца пажылыя людзі, таму што амерыканскі выбарчы працэс даволі складаны.

Нагадваем, вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША будуць вядомыя праз тры дні.

IAR/аз