Апошнія дні амерыканцы выбіралі не толькі прэзідэнта і членаў Кангрэса, але і галасавалі на рэферэндумах. У 10 штатах, разам з выбарамі, прайшлі рэферэндумы аб абортах.
Галасавалі жыхары Арызоны, Фларыды, Каларада, Мэрыленда, Місуры, Мантаны, Небраскі, Невады, Нью-Ёрка і Паўднёвай Дакоты.
У шасці штатах выбаршчыкі ўхвалілі пашырэнне права на аборт. У Фларыдзе прыхільнікі правоў на аборты мелі большасць, але не дасягнулі 60-працэнтнага парога падтрымкі, неабходнага ў гэтым штаце для пашырэння дадзенага права.
Рэферэндумы аб абортах сталі вынікам рашэння Вярхоўнага суда ЗША ад 2022 года. Тады ён пастанавіў, што амерыканская канстытуцыя не гарантуе права на аборт, а правілы ў гэтым пытанні належаць уладам штата.
У пяці штатах таксама адбыліся рэферэндумы, звязаныя з палітыкай у галіне наркотыкаў, і ў 11 штатах выбаршчыкі абралі губернатараў.
ПР/юл