Хоць імя патэнцыйнага агрэсара згадваецца рэдка, вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у манеўрах, разумеюць, што ім трэба абараняць тэрыторыю альянсу ад магчымай расійскай агрэсіі.
Манеўры праходзяць пад кодавай назвай «Рашучы воін», а ўдзел у іх бяруць 3500 вайскоўцаў з 13 краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Усе яны ўваходзяць у склад шматнацыянальнай брыгады НАТА ў Латвіі.
На палігоне латвійскай вайсковай базы Адажы можна ўбачыць, сярод іншага, канадскія, дацкія і іспанскія танкі Leopard, італьянскія Ariete, польскія PT-91 Twardy, іспанскія баявыя машыны Pizarro, славенскія Perunas і італьянскія знішчальнікі танкаў Centauro. У вучэннях таксама ўдзельнічаюць канадскія верталёты CH-146 Griffon, якія ўзлятаюць з суседняй авіябазы.
Мэта — выпрацаваць такі ўзровень супрацоўніцтва, які дазволіць брыгадзе найлепшым чынам абараняць усходні фланг НАТА. Вучэнні з'яўляюцца ключавымі для нарошчвання патэнцыялу стрымлівання НАТА.
Прысутнасць НАТА ў Латвіі бярэ пачатак з 2017 года, калі была створана шматнацыянальная баявая група пад кіраўніцтвам Канады. Латвія — першая краіна на ўсходнім флангу НАТА, у якой Альянс стварыў шматмэтавую баявую групу ў рангу брыгады і перадаў ёй пад камандаванне мотастралковую брыгаду сухапутных войскаў Латвіі.
ав