Беларуская Служба

У Будапешце памёр самы плённы пісьменнік свету

15.11.2024 14:34
 Іштван Нэмэрэ выдаў ажно восемсот кніг.
     .
 Іштван Немерэ выдаў ажно восемсот кніг.By Vadas Róbert (Vadaro) - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10586719

Пра смерць пісьменніка паведаміла ў сацсетках яго жонка. Яна падкрэсліла, што Іштван Нэмэрэ памёр ва ўзросце васьмідзесяці гадоў пасля паспяховага і надзвычай плённага жыцця. 

Нэмэрэ выдаў за сваё жыццё ажно восемсот кніг, што з'яўляецца абсалютным сусветным рэкордам. Ён абагнаў нават каралеву брытанскага рамансу Барбару Картленд.

Некалькі дзён таму з нагоды выхаду адначасова пяці кніг і ягонага васьмідзесяцігоддзя яго выдавец зладзіў для Нэмэрэ юбілейны аўтарскі вечар у Нацыянальнай бібліятэцы Сэчэні. Праз гадзіну пасля вечарыны ў пісьменніка здарыўся сардэчны прыступ, і ён быў дастаўлены ў шпіталь. Ён памёр сёння да абеду.

Цікава, што Іштван Нэмэрэ быў аўтарам, які пісаў творы не толькі таму, каб павялічыць колькасці публікацый.

У Венгрыі яго цэняць як аўтара шматлікіх паспяховых навукова-фантастычных раманаў, эсперантыста і перакладчыка.

IAR/яс