Беларуская Служба

Расіяне перакрылі кран. «Газпрам» адключыў Аўстрыі газ

16.11.2024 12:51
У суботу раніцай расійскі «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Аўстрыю. Гэта вынік гучнай справы.
Gazprom to monopolista na wewnętrznym rynku, dlatego rekompensuje sobie straty z rynków zachodnich coraz wyższymi cenami za gaz dla zwykłych Rosjan.
Gazprom to monopolista na wewnętrznym rynku, dlatego rekompensuje sobie straty z rynków zachodnich coraz wyższymi cenami za gaz dla zwykłych Rosjan.Shutterstock/BalkansCat

Канцэрн OMV абвясціў аб чаканым адключэнні газу ў пятніцу ўвечары.

У сераду, 13 лістапада, канцэрн OMV выйграў справу ў «Газпрама» ў міжнародным арбітражы з-за недапаставак блакітнага паліва. У канцэрне OMV заявілі, што па гэтай прычыне не будуць аплачваць яшчэ адзін рахунак па дэбіторскай запазычанасці.

У выніку Аўстрыі адключылі газ. Такі крок расіян быў чаканы.

Але жыхары Аўстрыі не засталіся без газу — гэтае паліва пастаўляе кампанія Wien Energie, якая здолела пазбавіцца ад расійскай сыравіны. З 2022 года яна закупляе газ у паўночнаафрыканскіх краінах, а мінулай зімой 30 працэнтаў сыравіны паступала з Нарвегіі.

У верасні кампанія падпісала кантракт на пастаўкі з іншых краін Еўропы.

Аўстрыя — адна з апошніх краін Еўрасаюза, якая ўсё яшчэ атрымлівае газ з Расіі. У жніўні З Расіі было імпартавана амаль 82 працэнты газу, які закупіла Аўстрыя.

IAR/Reuters/вх