Беларуская Служба

Дзясяткі чалавек загінулі ў выніку ізраільскай атакі ў сектары Газа сёння раніцай

17.11.2024 13:09
Паводле інфармацыі палестынскага боку, за год канфлікту ў Газе загінулі амаль 44 тысячы палестынцаў. З ізраільскага боку загінулі прыкладна 1200 чалавек.
  .
Целы ахвяр атакі.Фота: EPA/MOHAMMED SABER

20 чалавек загінулі ў выніку ранішніх нападаў Ізраіля ў сектары Газа, паведамляе грамадзянская абарона Газы. Сярод пацярпелых чатыры жанчыны і трое дзяцей.

Прадстаўнік грамадзянскай службы Махмуд Басал заявіў, што большасць ахвяр знаходзіліся ў раёне лагера бежанцаў Бурэйдж. Атака была здзейсненая на сам лагер і дом побач. Там загінулі 10 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. 5 чалавек загінулі ў Рафаху пасля таго, як туды патрапіла ракета, выпушчаная з ізраільскага беспілотніка.

Сярод іншых смерцяў тры жанчыны і трое дзяцей у раёне іншага лагера для бежанцаў у Нуйзераце.

Паводле інфармацыі палестынскага боку, за год канфлікту ў Газе загінулі амаль 44 тысячы палестынцаў. З ізраільскага боку загінулі прыкладна 1200 чалавек.

IAR/нг