Літва пацвярджае, што падводны тэлекамунікацыйны кабель паміж гэтай краінай і Швецыяй быў пашкоджаны. Адначасова была перапыненая аналагічная сувязь паміж Фінляндыяй і нямецкім горадам Ростак.
Тэхнічны кіраўнік тэлекамунікацыйнай кампаніі Telia Андрус Шэмяшкявічус распавёў пра сітуацыю ў эфіры літоўскага грамадскага тэлебачання. «Кабель быў пашкоджаны раніцай у нядзелю. Сістэмы адразу адправілі інфармацыю аб страце сувязі», — растлумачыў Шемешкявичус. Ён дадаў, што хуткасць перадачы дадзеных знізілася, але дзякуючы альтэрнатыўным злучэнням кліенты не адчулі наступстваў збою.
Іншая сітуацыя ў выпадку кабелю паміж Фінляндыяй і Германіяй. Там сувязь цалкам абарвалася. Сайт LRT паведамляе, што кабель даўжынёй амаль 1200 кіламетраў з'яўляецца адзіным прамым злучэннем такога тыпу паміж Хельсінкі і Цэнтральнай Еўропай і праходзіць уздоўж іншых элементаў інфраструктуры, такіх як электрычныя кабелі і трубаправоды.
Збой злучэння адбыўся праз некалькі тыдняў пасля таго, як ЗША выявілі павелічэнне актыўнасці Расіі каля ключавых падводных кабеляў. Улады Берліна і Хельсінкі ўжо пачалі расследаванне магчымай дыверсіі.
ПР/юл