Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагадзіўся даць Украіне супрацьпяхотныя міны. Пра гэта «BBC» распавёў прадстаўнік Пентагона, які пажадаў застацца ананімным. Раней пра рашэнне Байдэна паведаміла выданне «Washington Post».
Прадстаўнік Пентагона заявіў, што міны будуць дастаўлены ў бліжэйшы час. Вашынгтон разлічвае, што зброя будзе выкарыстоўвацца на тэрыторыі Украіны. Улады ў Кіеве павінны былі ўзяць на сябе абавязак не выкарыстоўваць мін у густанаселеных раёнах.
На думку экспертаў, супрацьпяхотныя міны, перакінутыя ва Украіну, прызначаныя для таго, каб затармазіць наступленне Расіі на ўсходзе краіны. За апошнія месяцы расійскія войскі захапілі там некалькі важных гарадоў.
IAR/яс