Беларуская Служба

Віктар Орбан запросіць Біньяміна Нетаньяху ў Венгрыю

22.11.2024 16:01
Прэм’ер Венгрыі не мае намеру прызнаваць рашэнні суддзяў з Гаагі.
       -
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і румынскі прэм’ер Іон-Марчэл Чалаку ў БудапешцеPAP/EPA/VIVIEN CHER BENKO/HUNGARIAN PM'S PRESS OFFICE HANDOUT

Венгерскі прэм'ер плануе запрасіць ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху ў Будапешт, нягледзячы на ​​ордэр на арышт ізраільскага палітыка, выдадзены Міжнародным крымінальным судом. Віктар Орбан не мае намеру прызнаваць рашэнні суддзяў з Гаагі.



Запрашэнне прыехаць у Венгрыю, кіраўнік венгерскага ўраду плануе адправіць сёння ў Тэль-Авіў. У інтэрв'ю венгерскаму грамадскаму радыё Віктар Орбан раскрытыкаваў ордэр на арышт Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта за ваенныя злачынствы, выдадзены Міжнародным крымінальным судом.

«Я магу сказаць з гэтай нагоды толькі адно: рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда скандальнае, нахабнае і цынічнае», - сказаў Орбан.

Венгерскі прэм'ер лічыць, што выдача міжнароднага ордэра на арышт ізраільскіх палітыкаў - палітычнае рашэнне. Ён таксама запэўніў, што ізраільскім палітыкам нічога не пагражае Венгрыі і яны могуць адсюль весці перамовы, каб аднавіць мір на Блізкім Усходзе.

IAR/аз

Ордар на арышт кампраметуе Нетаньяху

22.11.2024 13:03
Спіс абвінавачаных МКС - гэта спіс ганьбы.