Беларуская Служба

Амбасадараў краін Балтыі выклікалі ў МЗС Грузіі з нагоды санкцыяў

04.12.2024 15:23
МЗС Грузіі падкрэслівае, што ўлады ў Тбілісі, забяспечваючы грамадскі парадак і бяспеку, дзейнічаюць у адпаведнасці з канстытуцыяй і міжнароднымі стандартамі.
   ,  3.12.2024
Разгон дэманстрацыі ў Грузіі, Тбілісі 3.12.2024EPA/DAVID MDZINARISHVILI Dostawca: PAP/EPA.

Міністэрства замежных спраў Грузіі выказала незадаволенасць санкцыямі, якія краіны Балтыі ўвялі на пачатку тыдня ў дачыненні да вінаватых у падаўленні пратэстаў у Тбілісі. У гэтай справе міністэрства выклікала амбасадараў Літвы і Эстоніі і часовага паверанага ў справах Латвіі.

У сваёй заяве МЗС Грузіі падкрэслівае, што ўлады ў Тбілісі, забяспечваючы грамадскі парадак і бяспеку, дзейнічаюць у адпаведнасці з канстытуцыяй і міжнароднымі стандартамі.

«Грузінскі бок лічыць непрымальнымі заявы, накіраваныя на аказанне ціску на дзейнасць інстытутаў суверэннай дзяржавы», — чытаем у дакуменце. Грузінскае ведамства расцэньвае рашэнне трох краін Балтыі як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны. Больш за тое, дадаюць у МЗС, увядзенне санкцый у дачыненні да ўрада і праваахоўных органаў Грузіі не адпавядае «рамкам партнёрства паміж дзяржавамі».

У паведамленні таксама гаворыцца, што рашэнне прапусціць пытанне аб уступленні ў Еўрасаюз да канца 2028 года не азначае прыпынення працэсу інтэграцыі з Супольнасцю.

Грузінскае кіраўніцтва падкрэслівае, што працэс незваротны і ўрад Грузіі будзе яго рэалізоўваць на падставе пагаднення аб асацыяцыі. Гэта робіцца для таго, каб Грузія была лепш падрыхтаваныя да паскораных перамоваў.

IAR/яс