Беларуская Служба

Грузінскі генерал заклікаў армію пацвердзіць вернасць радзіме, пакуль не страчаная незалежнасць

05.12.2024 08:02
«Сучасная эпоха спарадзіла новыя формы вайны, акупацыі і анэксіі Расіяй незалежных і дэмакратычных дзяржаў».
-
Генерал-маёр Службы дзяржаўнай аховы Грузіі Георгій Аляксідзэ крыніца: YouTube/screen

Генерал-маёр Службы дзяржаўнай аховы Георгій Аляксідзэ звярнуўся да Узброеных сіл Грузіі. Ён зазначыў, што менавіта цяпер на афіцэрах і генералах ляжыць непасрэдны абавязак абараняць гарантаваны Канстытуцыяй палітычны курс развіцця краіны і пазбегнуць пагрозы паўторнай інтэрвенцыі ў Грузію. «Сучасная эпоха спарадзіла новыя формы вайны, акупацыі і анэксіі Расіяй незалежных і дэмакратычных дзяржаў», - зазначыў у звароце генерал Аляксідзэ. 

Паводле высокапастаўленага грузінскага афіцэра, «верныя партнёры нашай краіны, якія на працягу 10 гадоў унеслі вялікі ўклад у працэс аднаўлення грузінскай арміі, сёння аб'яўлены ворагамі». Аляксідзэ падкрэсліў, што ў такой сітуацыі яны змушаныя спыніць усе праграмы дапамогі і навучання, што будзе мець катастрафічныя вынікі і радыкальна асслабіць абароназдольнасць Грузіі. 

Генерал зазначыў, што над Грузіяй навісла пагроза паўторнага ўварвання Расіі і падкрэсліў, што адказнасць за абарону радзімы і захаванне яе незалежнасці ляжыць на грузінскіх афіцэрах.

вс