Беларуская Служба

«Я не збіраюся слухаць хлусню Лаўрова» - Сікорскі выйшаў з залы паседжанняў, калі выступаў кіраўнік МЗС Расіі (ВІДЭА)

05.12.2024 14:47
Услед за Радаславам Сікорскім залу пакінулі дэлегацыі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Чэхіі. 
    31-
Радаслаў Сікорскі на паседжанні 31-й Рады міністраў АБСЕ на МальцеPAP/EPA/Domenic Aquilina

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пакінуў залу паседжанняў Рады міністраў АБСЕ на Мальце ў чацвер падчас выступу кіраўніка расійскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова. 

Гэта першы выпадак ад нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе, калі Лаўроў прымае ўдзел у міжнароднай сустрэчы, арганізаванай на тэрыторыі краіны Еўрасаюза. 

Выходзячы з паседжання 31-й Рады міністраў АБСЕ, Сікорскі заявіў журналістам, што «не збіраецца слухаць хлусню Лаўрова». Услед за ім залу пакінулі дэлегацыі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Чэхіі. 

Нягледзячы на ​​дэмарш шэрагу краін, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен застаўся ў зале. 

Удзел Сяргея Лаўрова ў мерапрыемстве выклікаў крытыку з боку шэрагу дэлегацый, якія заклікалі да далейшай ізаляцыі Расіі на міжнароднай арэне.

вс