Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў 

06.12.2024 15:56
Суд прыняў рашэнне за два дні да другога туру прэзідэнцкіх выбараў і ў перыяд правядзення датэрміновага галасавання. Выбары прэзідэнта будуць праведзены паўторна, дату выбараў аб'явяць пазне.
Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў. Гэтае рашэнне не можа быць абскарджана і з'яўляецца канчатковым.

Суд прыняў рашэнне за два дні да другога туру прэзідэнцкіх выбараў і ў перыяд правядзення датэрміновага галасавання. Выбары прэзідэнта будуць праведзены паўторна, дату выбараў аб'явяць пазне.

Другі тур выбараў павінен быў адбыцца 8 снежня з удзелам ультраправага прарасійскгаа кандыдата Кэліна Джарджэску, які нечакана перамог у першым туры выбараў 24 лістапада, і кіраўніцай ліберальнай партыі "Саюз выратавання Румыніі" Алены Ласконі.

Вышэйшая рада нацыянальнай абароны Румыніі раней рассакрэціла дакументы, звязаныя з перадвыбарнай кампаніяй Джарджэску. Румынскія спецслужбы лічаць, што перамагчы на ​​выбарах яму дапамагла Расія, выкарыстоўваючы прыкладанне TikTok для прадзення выбарчай кампаніі.

iar/pap/эж