Сірыйскія паўстанцы заявілі, што яны зрынулі прэзідэнта Башара Асада.
У тэлевізійным выступленні іх лідар Абу Мухамад аль-Джулані заявіў, што паўстанцы захапілі сталіцу краіны Дамаск. Ён таксама заклікаў баевікоў абараняць дзяржаўныя інстытуты, якія належаць народу. Ён абвясціў аб вызваленні незаконна затрыманых. Абу Мухамад аль-Джаўлані заявіў, што ўсе дзяржаўныя ўстановы застануцца пад наглядам цяперашняга прэм'ер-міністра Махамеда аль-Джалалі да іх афіцыйнай перадачы. Прэм'ер-міністр раней заяўляў, што гатовы супрацоўнічаць з любым лідарам, якога абярэ народ.
У цэнтры Дамаска пачалося народнае святкаванне, перадаюць агенцтвы Reuters і DPA са спасылкай на відавочцаў. На вуліцах людзі апладзіруюць, некаторыя сталі маліцца. Агенцтвы таксама паведамляюць, што дыктатар Сірыі Башар Асад вылецеў з дзяржавы "у невядомым напрамку".
IAR/dw.com/нг